Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Унікальныя рукапісы з архіва Аляксандра (Алі) Адамовіча

Унікальныя рукапісы з архіва Аляксандра (Алі) Адамовіча перададзены ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Фонды бібліятэкі папоўніліся калекцыяй з 12 рукапісаў, перададзеных з «творчай лабараторыі» Аляксандра (Алі) Адамовіча (1858–1945), імама г. Мядзел. Матэрыялы доўгі час захоўваліся ў яго сына Якуба (пам. 2013). Рукапісы датуюцца канцом XIX ст. – 1945 г. Перапісчык – Аляксандр (Алі) Адамовіч.

Каштоўныя артэфакты даследавалі і перадалі ў бібліятэчны фонд супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік Ірына Сынкова і вядучы навуковы супрацоўнік Міхаіл Тарэлка.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова