Чарота, У. І. Італьянская літаратура на беларускіх землях у XVI-ХХ стагоддзях / У.І.Чарота // Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 160 с.
У манаграфіі даследуецца праблема рэцэпцыі італьянскага мастацтва слова, засваення яго мастацкага вопыту літаратурай Беларусі ў ХVI—ХХ стагоддзях. У прыватнасці, вызначаны асноўныя фактары, якія абумоўлівалі актывізацыю італьянска-беларускіх сувязей у XVI стагоддзі, выяўлены заканамернасці і формы ўспрымання італьянскай літаратуры айчынным мастацтвам слова, даследаваны прысутнасць і функцыянальнасць дасягненняў прыгожага пісьменства Італіі ў літаратурным працэсе Беларусі на працягу XVI—XX стагоддзяў.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай і яе ўзаемасувязямі з іншымі літаратурамі свету.