Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Урачыстае закрыццё ХVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт-2025»

У Магілёве 27 сакавіка 2025 года адбылося ўрачыстае закрыццё ХVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт-2025». Ён праходзіў у Магілёве з 20 да 27 сакавіка. За гэты час гледачам паказалі 24 спектаклі з Беларусі, Расіі і Азербайджана.

Падчас закрыцця тэатральнага форуму загадчыца аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Вераніка Ярмалінская падкрэсліла, што фестываль закрываецца ў асаблівы дзень — 27 сакавіка — Міжнародны дзень тэатра. Гэта свята не толькі для тых, хто стварае спектаклі, але і для гледача, якому яна пажадала заўсёды адчуваць магію і прыцягненне тэатральнага мастацтва.

Вераніка Мікалаеўна агучыла найлепшы спектакль, які, на думку экспертаў, варты Залатой маскі. Ім стаў спектакль "Палата № 6" тэатра-фестывалю "Балтийский дом" (Санкт-Пецярбург, Расія).

Тэкст і фота з сайта: Сеткавае выданне mogilevnews.by

belБеларуская мова