Госць радыё "Культура" — аўтар навуковых артыкулаў, лекцый і майстар-классаў па японскім мастацтве, уладальніца самай вялікай калекцыі кімано ў нашай краіне, магістр мастацтвазнаўства, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член Беларускага саюза мастакоў Ірына Лампе.
Тэмы размовы:
- як падлеткавае захапленне аніме стала справай жыцця;
- уплыў японскай культуры на беларускае мастацтва;
- поры года па-японску;
- лекцыя, прысвечаная сакуры, у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва.