У Пружанскім раёне 22-23 мая прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёну».
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Пружанскі раённы выканаўчы камітэт.
На працягу двух дзён больш за 40 навукоўцаў, гісторыкаў і краязнаўцаў, у ліку якіх было 9 дактароў навук і 28 кандыдатаў навук з розных гарадоў Беларусі — Мінска, Гродна, Брэста і Брэсцкай вобласці — прадстаўлялі вынікі сваіх даследаванняў па гісторыі, культуры, этнаграфіі, этналогіі, мовазнаўстве і фалькларыстыцы.