Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс выставы «Вера»

З 16 чэрвеня па 18 ліпеня 2025 года ў галерэі «Другі паверх» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пройдзе ўнікальная выстава «ВЕРА», прысвечаная даследаванню сучаснага рэлігійнага мастацтва. Работы мастакоў ХХІ стагоддзя, прадстаўленых у экспазіцыі, запрашаюць да дыялогу паміж традыцыяй і сучаснасцю. У эпоху лічбавых тэхналогій і інфармацыйнага грамадства адбыўся разрыў паміж духоўнымі каштоўнасцямі і матэрыяльнымі, сакральным мастацтвам і камерцыйнай творчасцю. Сучаснае хрысціянскае мастацтва, прадстаўленае на выставе, выказвае няўлоўнае пачуццё веры, разважае пра вечныя каштоўнасці, спалучае наватарства і традыцыю.

Экспазіцыя запрашае да дыялогу паміж мастакамі, гледачамі і мастацтвазнаўцамі пра творчасць, якая разважае на тэмы духоўнасці, веры, сям'і і іх ролі ў сучасным свеце.

У выставе прымуць удзел таленавітыя мастакі з розных рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Работы прадставяць шырокі спектр мастацкіх напрамкаў і тэхнік жывапісу, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Арганізатары выставы: аддзел старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Грамадская палата горада Цверы, Цвярское рэгіянальнае аддзяленне грамадскага руху «Культурны Фронт Расіі», Пятроўская Акадэмія навук і мастацтваў, пры падтрымцы Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў.

Адкрыццё выставы адбудзецца 16 чэрвеня ў 16:00.

Галерэя «Другі паверх». г. Мінск, вул. Сурганава 1, корпус 1, тэл. 270-27-32.

Дата правядзення выставы: з 16 чэрвеня па 18 ліпеня 2025 года.  

Выстава будзе цікавая для ўсіх, хто хоча паглыбіцца ў свет сучаснай творчасці і задумацца аб месцы веры ў нашым жыцці.

belБеларуская мова