13 чэрвеня 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул.Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбылося пасяджэнне кіналекторыя "Экран и время", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "Золотая коллекция Льва Голуба: Аня». Лектар — старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я.У. Голікава-Пошка.
Ігравая стужка "Дзяўчынка шукае бацьку" ў 1960 годзе была ўдастоена Першай прэміі па раздзеле дзіцячых фільмаў на III Усесаюзным кінафестывалі ў Мінску, прэміі за лепшую рэжысуру на кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі і Беларусі ў Рызе (Латвія), прэміі за лепшае выкананне дзіцячай ролі на Міжнародным кінафестывалі ў Мар-дэль-Плата (Аргенціна), а ў 1965 г.фільм "Дзяўчынка шукае бацьку" быў удастоены дыплома і "Залатой пласціны" на Міжнародным кінафестывалі кінафільмаў пра сям'ю ў Вічэнцы (Італія).