16 ліпеня прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры арганізаваў вытворчую экскурсию на хлебазавод № 5.
Падчас экскурсіі члены прафсаюза Цэнтра даведаліся пра гісторыю развіцця хлебазавода, азнаёміліся з тэхналогіяй вытворчасці. Супрацоўнікі Цэнтра ўбачылі ўвесь працэс вырабу хлеба: ад насыпання мукі да ператварэння яе ў гатовую прадукцыю. Паспрабавалі толькі што спечаны батон і жытні хлеб, убачылі, як робяць кандытарскія вырабы.