Нацыянальны банк з 20 жніўня 2025 года выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Былінка і верабей» серыі "Беларускія народныя казкі", а таксама памятныя манеты "Загадкі" серыі "Беларускі дзіцячы фальклор". Як распрацоўвалі дызайн, расказаў карэспандэнту БелТА намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі касавай работы галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банка Алег Філіпаў.
"Памятныя манеты ў нас выпускаюцца ў абарачэнне ў гонар знакавых падзей і культурных асаблівасцей нашай краіны. Сёння выпускаем манеты "Былінка і верабей" серыі "Беларускія народныя казкі". Эскіз быў падрыхтаваны на аснове навукова-даследчай працы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сюжэт казкі нескладаны, мы паспрабавалі яго графічна адлюстраваць на рэверсе манеты. У цэнтры - стылізаваная выява вераб'я, па крузе – выявы казачных персанажаў і прадметаў, якія ўдзельнічаюць у сюжэце казкі", – сказаў Алег Філіпаў.
Тэкст і фота з сайта: Шлях кастрычніка: Газета Хотимского района