У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў горадзе Ліда прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Лідскія чытанні-2025».
Месцам правядзення маштабнага навуковага форуму стаў Лідскі гісторыка-мастацкі музей, які сабраў вядучых спецыялістаў у галіне беларускай культуры. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Лідскі гісторыка-мастацкі музей, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Канферэнцыя праходзіць у рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гг. «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы». Асаблівая ўвага была нададзена падпраграме № 6 "Беларуская мова і літаратура". Падчас канферэнцыі былі заслуханы даклады ўдзельнікаў мерапрыемства, адбылася цырымонія ўзнагароджання прадстаўнікоў раёна за іх актыўную навукова-даследчую і краязнаўчую дзейнасць.
Тэкст і фота з сайта: Sb.by: Беларусь сегодня