Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч
ПЕРШЫ НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА ПА НАВУКОВОЙ РАБОЦЕ
Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
кандыдат гістарычных навук.
E-mail: a.baranouski@belcentre.by
Нарадзіўся 24 снежня 1992 г. у г. Сянно Віцебскай вобласці. У 2016 г. з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. У час вучобы ва ўніверсітэце прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Правазнаўства» ў ІПКіПК ВДУ імя П.М. Машэрава. У 2017 годзе скончыў магістратуру ВДУ імя П.М. Машэрава. З 2017 па 2020 г. навучаўся ў вочнай аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2021 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Працоўная дзейнасць:
- з лістапада 2020 г. па чэрвень 2022 г. - навуковы супрацоўнік аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі;
- з чэрвеня 2022 года. па снежань 2023 г. - загадчык аддзела навукова-інфармацыйнай работы Інстытута гісторыі НАН Беларусі;
- са снежня 2023 г. - намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Узнагароды:
- Падзяка старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта (2015 г.);
- Лаўрэат другой прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2018);
- Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2019 г.;
- Лаўрэат конкурсу "100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" за 2022 г.
- Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2023 г. у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.
- Грамата Інстытута гісторыі НАН Беларусі (2024)
- Благодарность председателя Бешенковичского районного исполнительного
комитета (2024 г.)
Сфера навуковых зацікаўленняў:
- Гісторыя беларускай дзяржаўнасці
- Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі Беларусі
- Краязнаўства Сенненшчыны.
Публікацыі:
Аўтар звыш 100 публікацый: у беларускіх і замежных навуковых выданнях.
У тым ліку:
Навуковыя і навукова-папулярныя выданні:
- Бараноўскі, А. В. Палымя (Беліца): гісторыя маёнтка і вёскі / А. В. Бараноўскі. – Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2015. – 40 с.
- Бараноўскі, А. В. Дзмітрый Прышчэпаў: старонкі жыцця / А. В. Бараноўскі. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 291 с.
- Бараноўскі, A. В. Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі (1919–1924 гг.) / A. В. Бараноўскі. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 176 с.
Біяграфічныя даведнікі:
- Яны нарадзіліся на Сенненшчыне: біяграфічны даведнік/склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2016. – 135 с.
- Звязаны лёсам з Сенненшчынай: біяграфічны даведнік/склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. – 67 с.
- Бараноўскі, А. В. Яны кіравалі Сенненшчынай : біяграфічны даведнік / А. В. Бараноўскі, А. Н. Юпатаў. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2024. – 278 с.
Калектыўная праца:
Вярхоўны Савет БССР першага склікання (1938–1947) = Вярхоўны Савет БССР першага склікання (1938–1947) = Супрэмскі Савет БССР (1938–1947) / аўт. тэксту: В.Г. Мазец [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 2023. – 391 с.
Укладальнік зборнікаў навуковых артыкулаў
- Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна: зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад. A. В. Бараноўскі ;рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 335 с.
- Талачынскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна: зб. навук. арт. / Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. В. Бараноўскі, Д. А. Крэнт; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 491 с.