Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

I навуковыя чытанні «Отечественная музыкальная культура XVII–XVIII вв.»

26 жніўня 2025 года ў Зале пасяджэнняў № 2 (г.Мінск, вул. Акадэмічная, 1) адбыліся I навуковыя чытанні «Отечественная музыкальная культура XVII–XVIII вв. в современном белорусском искусствоведении: Достижения и перспективы (CUM LAUDE О.В. Дадиомовой)».

 У рабоце I навуковых чытанняў прынялі ўдзел аўтарытэтныя вучоныя краіны, праблемнае поле даследчай дзейнасці якіх ахоплівае пытанні навуковага асэнсавання нацыянальнай музычнай спадчыны Беларусі. У авангардзе гэтага працэсу на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў стаіць выпускніца аспірантуры НАН Беларусі доктар мастацтвазнаўства, прафесар В.У. Дадзіёмава, якая адзначае сёлета свой юбілей.

Арганізатарам I навуковых чытанняў з'яўляецца аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык Г.П. Цмыг), які прадстаўляе вынікі навукова-даследчай работы па асобным праекце НАН Беларусі «Музыкальная жизнь в отечественных замках, дворцах и усадьбах как феномен восточноевропейской культуры XVII–XVIII вв.». У забеспячэнні музычнага афармлення i навуковых чытанняў прыняла ўдзел Музычная капэла НАН Беларусі пры ўдзеле Беларускага саюза музычных дзеячаў.

belБеларуская мова