Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

III Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры

Сёння ў ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі" пачаў работу ІІІ Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. Да ўдзелу ў Кангрэсе запрошаны вядучыя спецыялісты з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Туркменістан. Усяго заяўлена 165 дакладаў.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя, дырэктар ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Аляксандр Лакотка.

Вучоныя і спецыялісты 5 і 6 верасня абмяркуюць такія праблемы, як архітэктура і дызайн; выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; кіна - і відэамастацтва; музычнае мастацтва; тэатральнае мастацтва; нацыянальная культура і мова; нацыянальная літаратура; культура рэгіёнаў краіны; культура нацыянальных супольнасцяў; гісторыка-культурная спадчына, музеі, запаведнікі; традыцыйная культура.

belБеларуская мова