Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі праходзіць у НАН Беларусі 15 мая, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Форум праводзіцца ў Беларусі чацвёрты год запар. У гэты раз ён сабраў удзельнікаў з Абхазіі, Расіі, Славакіі, Кітая і Эстоніі. З 15 да 17 мая даследчыкі-фалькларысты будуць абмяркоўваць асаблівасці бытавання казкі ў сучасным свеце.
«Сёння вялікую ролю ў фарміраванні самасвядомасці насельніцтва, яго гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці адыгрывае духоўная культура народа», — адзначыў перад пачаткам мерапрыемства дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры акадэмік Аляксандр Лакотка. - «А традыцыйная народная казка - адзін з фундаментальных жанраў культуры любой нацыі».
Тэкст і фота з сайта: Агенцтва МН (Мінск-Навіны)