Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

V Маладзёжны тэатральны форум краін СНД

Загадчык аддзела тэатральнага мастацтва  Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна прыняла ўдзел у працы V Міжнароднага тэатральнага маладзёжнага форуму краін СНД, Балтыі і Грузіі3 па 9 чэрвеня 2024 года), які прайшоў у г. Алматы (Казахстан) пры садзейнічанні Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў, Міністэрства культуры Рэспублікі Казахстан, а таксама ўрадавых і няўрадавых арганізацый краін-удзельніц форуму.

У рамках форуму былі паказаны пастаноўкі маладых рэжысёраў з дзевяці краін: Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргыстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Беларусі.

Рэспубліку Беларусь прадстаўляў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі са сваім спектаклем "Пачупкі" (пастаноўка Кацярыны Аверкавай і Яўгенія Карняга).

 I прэмію і галоўны прыз форуму - "Залаты парасон" - заваяваў спектакль «Пачупкі». Гэты спектакль будзе ўдзельнікам XVII Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П. Чэхава, які пройдзе ў Маскве ў 2025 годзе. Пастаноўка была таксама ўдастоена ганаровага дыплома Асацыяцыі тэатральных крытыкаў і прызнана лепшым спектаклем маладымі тэатральнымі крытыкамі.

Таксама ў рамках праграмы фестывалю свае работы прэзентавалі сцэнографы, прайшлі прэзентацыі каталога мастакоў і зборніка п'ес маладых драматургаў, адбыліся майстар-класы, семінары, круглыя сталы і абмеркаванні спектакляў.

Акрамя таго, у рамках форуму адбылася сустрэча міністра культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан Аіды Балаевай з членамі Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і старшынямі Саюза тэатральных дзеячаў розных краін (першае фота).

belБеларуская мова