Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

VI Усерасійская навуковая канферэнцыя «Великая Отечественная война»

З 4 па 6 чэрвеня 2025 г. вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі К.І. Рэмішэўскі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, прыняў удзел у рабоце VI Усерасійскай навуковай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Великая Отечественная война в истории и памяти народов Юга России: события, участники, символы», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (г. Растоў-на-Доне). Ініцыятарам і асноўным арганізатарам маштабнага навуковага форуму, які сабраў прадстаўнікоў навуковай супольнасці з Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Ізраіля і іншых дзяржаў, выступіў Паўднёвы навуковы цэнтр Расійскай акадэміі навук (ПНЦ РАН).

У рамках работы форуму К.І. Рэмішэўскі правёў публічную лекцыю для студэнтаў і выкладчыкаў Растоўскага-на-Доне філіяла Усерасійскага дзяржаўнага ўніверсітэта кінематаграфіі ім. С.А. Герасімава «Исторический потенциал фронтовой кинолетописи и несостоятельность попыток фальсификации истории Великой Отечественной войны»; выступіў мадэратарам навуковай дыскусіі «Кинохроникальный кинокадр как историческое свидетельство: проблемы историко-искусствоведческой атрибуции»; прадставіў і пракаментаваў кінахранікальныя матэрыялы з калекцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па тэме «Фронтовая кинолетопись как свидетельство геноцида народов Беларуси в годы Великой Отечественной войны»; выступіў з пленарным дакладам «Социально-культурный потенциал системной репрезентации кинолетописного наследия Великой Отечественной».

belБеларуская мова