Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

VII свята-конкурс драўлянай лыжкі «Бярэзінскія лыжкары»

28 чэрвеня 2025 года ў г. Беразіно прайшло  VII свята-конкурс драўлянай лыжкі «Бярэзінскія лыжкары». У гэтым годзе ў свяце прынялі ўдзел больш за 50 майстроў-разьбяроў, якія прадставілі разнастайныя прадметы з дрэва: скульптуру малых формаў, посуд, пано, цацкі і інш. У рамках конкурсу майстры выраблялі драўляныя лыжкі, ацэньваліся і гатовыя вырабы.

Старшыня экспертнай камісіі Яўген Міхайлавіч Сахута, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, адзначыў, што мэтай правядзення свята з'яўляецца адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама майстэрства вырабу драўляных лыжак.

belБеларуская мова