Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі наведалі XIV фестываль нацыянальных культур у Гродне.
Навуковаму супрацоўніку аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паўлавай Алене ўдалося сабраць матэрыял па вясельнай абраднасці, а менавіта: якія ёсць традыцыі і рытуалы ў армян, азербайджанцаў, туркменаў і цыган. І ці ёсць нейкая разыначка ў беларускага, рускага і ўкраінскага вяселля.