22 мая 2025 года адбылася ХХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аладаўскія чытанні-2025», арганізаваная Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе канферэнцыя прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941– 1945 гг.
З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі:
- Вінакурава Святлана Пятроўна, начальнік навукова-даследчага аддзела ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», доктар філасофскіх навук, прафесар, член пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і спорце Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў;
- Лазука Барыс Андрэевіч, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт;
- Рэмішэўскі Канстанцін Ігаравіч, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.
Тэкст з сайта: тг-канал «Ваш Художественный»