24 мая 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася навукова-практычная канферэнцыя "XXV Узвышаўскія чытанні", прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі, літаратурныя крытыкі, работнікі архіваў і музеяў, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
У рабоце пленарнага пасяджэння прынялі ўдзел:
- старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Э. Багдановіч з дакладам “Жанр літаратурнага паслання ў творчасці паэтаў “Узвышша”;
- вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт К.І. Рамішэўскі з дакладам “Неизвестные страницы кинодокументалистики Великой Отечественной: белорусский кинохроникер Юлиан Довнер”.
Па заканчэнні канферэнцыі дырэктарам БДАМЛМ А.А. Макаранка былі падведзены яе вынікі і ўручаны пісьмы-падзякі асобным удзельнікам мерапрыемства: Г.В. Запартыка, М.Ф. Шумейку, К.І. Рамішэўскаму.
Тэкст і фота з сайта: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва