Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс кіналекторыя «И мальчики встали на место отцов…»

27 лютага 2025 года ў 14.30 (аўд. 302) у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя "Экран і час", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "И мальчики встали на место отцов…" (з праглядам ігравога фільма "Іван Макаравіч», "Беларусьфільм", 1968).

У чорна-белай ваеннай драме «Іван Макаравіч» у выразна-кранальнай манеры расказана гісторыя трынаццацігадовага Івана (акцёр Віктар Манохін), які быў вымушаны выжываць у найцяжэйшых умовах ваеннага часу.

У 1970 годзе фільм "Іван Макаравіч" атрымаў Гран-пры "Сярэбраная Мінерва" на XXII-м Міжнародным кінафестывалі дзіцячых фільмаў у Венецыі (Італія), прыз і прэмію "За фільм для дзяцей і юнацтва" IV-га Усесаюзнага кінафестывалю (Мінск), а рэжысёр І. Дабралюбаў, аператар Д. Зайцаў і мастак У. Дзяменцьеў былі ўдастоены прэміі Ленінскага камсамола Беларусі.

belБеларуская мова