Круглы стол ""Рэха Вялікай Айчыннай у беларускім кіно (да 100-годдзя нацыянальнага кінематографа)»» адбудзецца 20 мая 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302. Час правядзення - 10.00-13.00.
Мерапрыемства, арганізаванае аддзелам экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім саюзам кінематаграфістаў, праводзіцца ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтва. Круглы стол пройдзе з удзелам мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, кінематаграфістаў.
Праблемнае поле дыскусіі – вобразнае ўвасабленне ваеннай тэмы ў ігравым, дакументальным і анімацыйным кіно, мастацкай фатаграфіі і інтэрнэт-прасторы.