Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс мерапрыемства «Дзяцінства, апаленае вайной»

21 чэрвеня 2024 года ў 11.00 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 302 аўд.) адбудзецца мерапрыемства "Дзяцінства, апаленае вайной", прысвечанае трагічнай гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У праграме мерапрыемства:

- Сустрэча з вязніцай нацысцкіх канцлагераў Ірынай Жыгімонтаўнай Паўлавай;

- паказ патрыятычных міні-фільмаў "Дзеці вайны";

- песні ваенных гадоў у выкананні хору "Акадэмія" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

- выстава хлеба Вялікай Айчыннай вайны;

- выстава кніжных выданняў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

Адказныя за мерапрыемства: старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я.У. Голікава-Пошка, навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Н.С. Казачкова.

belБеларуская мова