Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіць Тыдзень беларускай літаратуры.
У рамках Тыдня беларускай літаратуры плануюцца мерапрыемствы з удзелам выкладчыкаў СПбДУ.
1. Міжнародны круглы стол «Дарогамі вайны: эвалюцыя ваеннай прозы»
(19 чэрвеня, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 11.00, зала адукацыйных тэхналогій).
2. Лекцыі для супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Выступаюць:
- Сухіх Ігар Мікалаевіч, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі рускай літаратуры СПбДУ. Тэма «Структура литературного произведения: новый взгляд»;
- Большаў Аляксандр Алегавіч, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі рускай літаратуры СПбДУ.
Тэма «Принципы анализа любовной истории».
(20 чэрвеня 2025, п. 302, вул. Сурганава, д. 1, к. 2. Пачатак у 11.00).