21 мая 2024 г. у 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы (г. Мінск, вул. Сурганава, 15) у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбудзецца прэзентацыя серыі кніжных выданняў «Легенды і паданні зямлі беларускай" у суправаджэнні фальклорнага ансамбля "Стажары".
Ва ўдзельнікаў мерапрыемства будзе магчымасць пазнаёміцца з фальклорным жанрам легенды, а таксама з блізкімі жанрамі паданняў і былічак. У прэзентацыі прымуць удзел мастакі-афарміцелі, а таксама майстры аўтэнтычных спеваў. Парадуе ўдзельнікаў мерапрыемства і выступленне самых маленькіх апавядальнікаў беларускай легенды.