Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс прэзентацыя першага тома "Анталогіі…"

22.05.2024 г. у 16.00 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1) адбудзецца прэзентацыя першага тома "Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі", падрыхтаванага супрацоўнікамі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва  Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

На прэзентацыі будзе прадстаўлена першая кніга першага тома анталогіі, у якой змяшчаюцца навуковыя каментарыі і творы (партытуры) сучасных беларускіх кампазітараў, створаныя ў рэчышчы асэнсавання нацыянальнай музычнай спадчыны. Большасць партытур – рукапісы, якія публікуюцца ўпершыню. Плануецца неардынарнае і яркае мерапрыемства, якое ўключае ў сябе выкананне музыкальнай капэлай Цэнтра шэдэўраў нацыянальнай харавой спадчыны, прадстаўленых у анталогіі.

Прэзентацыя фіксуе першыя вынікі буйной навукова-даследчай работы ў галіне гісторыі беларускай музычнай культуры, мэтай якой з'яўляецца асэнсаванне і публікацыя шэдэўраў беларускай харавой музыкі, якія да гэтага часу не атрымалі належнага навуковага асэнсавання, выканальніцкага ўвасаблення і ўвагі грамадскасці. Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны выдаецца ўпершыню, і яе кантэнт будзе спрыяць сістэмнаму запаўненню "белых плям" у гісторыі беларускай музыкі. Канцэпцыя выдання прадугледжвае выкарыстанне спецыяльных лічбавых тэхналогій, неардынарны падыход да распаўсюджвання беларускай харавой музыкі ў сусветнай прасторы культуры на аснове інавацыйных падыходаў да ўкаранення ў канцэртна-выканальніцкую практыку.
 
У ліку запрошаных на прэзентацыю — аўтарытэтныя навукоўцы і кіраўнікі НАН Беларусі, а таксама і прадстаўнікі Беларускага саюза кампазітараў, Беларускага саюза музычных дзеячаў, Выдавецкага дома "Беларуская навука", устаноў адукацыі і культуры.
belБеларуская мова