26 сакавіка 2025 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў круглы стол «Апошняя кніга Францыска Скарыны», прымеркаваны да 500-годдзя выдання кнігі «Апостал». Гэта мерапрыемства стала важным этапам у вывучэнні спадчыны аднаго з найвялікшых дзеячаў беларускай культуры.
Сярод выступоўцаў былі і вядомыя эксперты ў галіне беларусістыкі. Цікавыя звесткі прадставілі дацэнт кафедры беларускай філалогіі Руслан Казлоўскі, а таксама загадчык аддзела гісторыі беларускага мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дацэнт Наталля Паляшчук. Яны падзяліліся сваімі даследаваннямі, якія сведчаць, наколькі важна захоўваць і вывучаць спадчыну Скарыны для будучых пакаленняў.
Тэкст з сайта: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа