26 лютага з калектывам Палаца Рэспублікі ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання сустрэліся прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Защитники правды и памяти о Великой Отечественной войне».
Спікеры абмяркоўвалі адну з галоўных тэм: генацыд беларускага народа ў перыяд акупацыі БССР 1941--1944 гг.
Сваё выступленне К.І. Рэмішэўскі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, базіраваў на дакументальнай ваеннай кінахроніцы, тым самым пацвердзіў факты генацыду беларускага народа.
Тэкст і фота з сайта: Дзяржаўная ўстанова "Палац Рэспублікі"