Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Дагавор аб супрацоўніцтве

9 красавіка 2025 года прайшла цырымонія падпісання Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўстановай "Гімназія №23 г. Мінска".

Падчас святочнай цырымоніі дагавор падпісалі дырэктар Цэнтра Аляксандр Іванавіч Лакотка і дырэктар гімназіі Ірына Леанідаўна Пасюкевіч.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі: дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа І.Л. Капылоў; намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі Н. М. Савіцкая; супрацоўнікі арганізацый Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; выхаванцы вакальнай студыі гімназіі "Сцежачка".

Супрацоўніцтва накіравана на папулярызацыю і развіццё беларускай мовы, літаратуры і культурных традыцый.

Падпісанне дагавора сімвалізуе ўмацаванне сувязей паміж адукацыйнымі ўстановамі і навуковымі арганізацыямі, што спрыяе больш эфектыўнаму абмену ведамі і рэсурсамі.

Тэкст і фота з сайта: "Гімназія № 23 г. Мінска"

belБеларуская мова