25–26 чэрвеня 2024 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з Міністэрствам абароны, Міністэрствам адукацыі, грамадскімі аб'яднаннямі краіны правяла Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць (да 80-годдзя вызвалення Беларусі)". У рабоце форуму прынялі ўдзел больш за 400 чалавек - прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры, навукоўцы, архівісты, настаўнікі, студэнты, краязнаўцы, работнікі музеяў і бібліятэк з Мінска, Брэста, Гродна, Гомеля, Віцебска, Магілёва і іншых гарадоў Беларусі, а таксама гісторыкі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Узбекістан.
Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка выступіў з дакладам на пленарным пасяджэнні. Доктар філалагічных навук асвятліў тэму Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры, сярод іншага распавёў аб пісьменніках-франтавіках, а таксама аб ролі ваеннай гісторыі ў сучасным пісьменстве Беларусі.
Тэкст з сайта: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Тэкст і фота з сайта: Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі