Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Канферэнцыя «Народы і культуры Саяна-Алтая…»

13 чэрвеня 2024 гады ў галоўнай бібліятэцы Хакасіі пачала працу X Міжнародная навуковая канферэнцыя «Народы і культуры Саяна-Алтая і сумежных тэрыторый». Яна прымеркавана да юбілею Хакаскага навукова-даследчага інстытута мовы, літаратуры і гісторыі (ХакНДІМЛІ) – вядучага навуковага цэнтра рэспублікі, створанага ў далёкім 1944 годзе.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першыя асобы рэспублікі. Старт рабоце канферэнцыі даў кіраўнік Хакасіі Валянцін Канавалаў.

Кіраўнік рэспублікі падкрэсліў, што шырокая геаграфія ўдзельнікаў канферэнцыі, а гэта вучоныя з Кітая, Беларусі і Казахстана, а таксама дзясятка рэгіёнаў Расіі, дасць магчымасць умацаваць этнакультурныя і сацыяльныя сувязі паміж народамі, якія маюць агульныя карані і каштоўнасці.

У канферэнцыі бяруць удзел дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка і
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў

Дырэктары філіялаў Цэнтра прадставілі даклад аб патэнцыйных і перспектыўных напрамках супрацоўніцтва лінгвістаў і літаратуразнаўцаў Беларусі і Хакасіі.

Перад канферэнцыяй адбылася сустрэча з кіраўніком Рэспублікі Хакасія - старшынёй урада Рэспублікі Хакасія Валянцінам Канавалам (першае фота).

Тэкст і фота з сайта: Урад Рэспублікі Хакасія

belБеларуская мова