Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол "Акадэмічная лексікалогія і лексікаграфія…"

28 мая 2024 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол Акадэмічная лексікалогія і лексікаграфія: набыткі і перспектывы, прысвечаны 40-годдзю выхаду "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы" (1977-1984).

Першым да прысутных з прывітальным словам звярнуўся дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў. Ігар Лявонавіч адзначыў ролю «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах, 6 кнігах, створанага ў Інстытуце мовазнаўства пад рэдакцыяй К. К. Атраховіча (Кандрата Крапівы), у развіцці нацыянальнага мовазнаўства. У гэтым грунтоўным для свайго часу выданні зафіксавана больш за 105 тысяч лексічных адзінак, тэрміналагічных і фразеалагічных словазлучэнняў. Нягледзячы на аддаленасць у два пакаленні карыстальнікаў з моманту выхаду слоўнік, як слушна заўважыў І. Капылоў, і сёння застаецца адной з найважнейшых лексікаграфічных крыніц, якая максімальна поўна апісвае лексіку сучаснай беларускай мовы.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

belБеларуская мова