8 мая ў зале нотных і аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася завяршальная лекцыя «Вакальна-інструментальныя жанры ў беларускай кампазітарскай творчасці» з цыклу "Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі".
Супрацоўнікі музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставілі прысутным вынікі сваіх даследаванняў у галіне беларускай музыкі.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі