17 мая ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова адбылася лекцыя-прэзентацыя дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Івана Саверчанкі на тэму "Літаратурна-мастацкае і навукова-папулярнае асэнсаванне беларускай гісторыі”.
Сярод слухачоў – студэнты і выкладчыкі гісторыка-філалагічнага факультэта. Падчас сустрэчы былі прэзентаваныя і падораныя бібліятэцы ўніверсітэта новыя кнігі Івана Васільевіча - “Стражи Отчизны. Князья и магнаты белорусской земли” і “Рождение легенды: Беларусь в ІХ–ХV веках”.