20 мая 2024 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася лекцыя дацента кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдата філалагічных навук Сяргея Мікалаевіча Запрудскага “Слоўнік неалагізмаў Цішкі Гартнага (публіцыстыка): прэзентацыя ідэі праекта”.
Падчас лекцыі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства падрабязна пазнаёміліся з асобай пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча Цішкі Гартнага ў кантэксце часу. С. М. Запрудскі распавёў пра цікавыя факты, звязаныя з вывучэннем мовы твораў і аўтарскага стылю пісьменніка, адзначыў публікацыі П. Бузука, М. Байкова, М. Грамыкі, К. Крапівы, А. Каўруса і іншых даследчыкаў, прысвечаныя гэтай тэматыцы.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа