21 мая 2024 года ў рамках дня Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Беларусь у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў заключнага этапу Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ “Литературные судьбы Беларуси и России: от диалога к пониманию”, які праводзіцца Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам пры падтрымцы прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Конкурс быў прысвечаны вывучэнню творчасці двух выдатных літаратараў XX стагоддзя: Міхаіла Аляксандравіча Шолахава і Якуба Коласа.
Пераможцаў адборачнага і заключнага этапаў конкурсу павіншавалі першы прарэктар па маладзёжнай палітыцы і арганізацыі прыёму СПбДУ Аляксандр Вячаслававіч Бабіч, кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Андранік Вазгенавіч Аўсяпян, а таксама прадстаўнікі ўстаноў-партнёраў конкурсу: дырэктар дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска" Алена Іванаўна Матвеева, вучоны сакратар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Людміла Уладзіміраўна Іконнікава, галоўны хавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Валер'еўна Міцкевіч.
Тэкст і фота з сайта: ГУ «Централизованная система государственных публичных библиотек г. Минска»