Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навукова-практычная канферэнцыя «Чашніцкі край»

12-13 чэрвеня 2025 года ў Чашніцкім раёне праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна».

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуліся намеснік старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Івашэнь, які адзначыў знакавасць гэтай сустрэчы, а таксама дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў, які адзначыў вялікую ролю рэгіянальных канферэнцый для фарміравання грамадзянскай самасвядомасці і пачуцця прыналежнасці да роднага краю.

Тэкст і фота з сайта: Чырвоны Прамень

belБеларуская мова