Навіны
Віншаванні ад музычнай капэлы Цэнтра
Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (мастацкі кіраўнік Цмыг Г.П.) віншуе з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прапануем вашай увазе запісы з альбома музычны «Музычны мемарыял Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў».
Навуковы семінар «Великая Отечественная война советского народа»
6 мая 2025 года ў аддзеле музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў навуковы семінар «Великая Отечественная война советского народа и Антияпонская война китайского народа в белорусской и китайской музыке». У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі і аспіранты аддзела. У дакладах былі асветлены музычныя творы беларускіх і кітайскіх кампазітараў, напісаныя ў розных жанрах
Грамадзянска-патрыятычная акцыя «Споем вместе песни Великой Отечественной войны и Победы!»
8 мая 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла грамадзянска-патрыятычная акцыя «Споем вместе песни Великой Отечественной войны и Победы!». Пад акампанемент загадчыка аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства,
Музычны мемарыял Вялікай Айчыннай вайне ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў
6 мая 2025 года ў музеі імя Якуба Коласа адбыўся канцэрт музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі "Музычны мемарыял Вялікай Айчыннай вайне ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Круглы стол «Вайна – трагедыя і памяць народа»
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Вайна – трагедыя і памяць народа», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Дырэктар Інстытута І .Л. Капылоў расказаў прысутным пра ветэранаў Інстытута, якія змагаліся з фашысцкімі захопнікамі на франтах і ў партызанскіх атрадах, набліжаючы перамогу.
Раённая акцыя «У імя міру на Зямлі»
7 мая 2025 года на базе Рэсурснага цэнтра па беларускай мове і культуры гімназіі № 23 г. Мінска прайшла святочная цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу чытальнікаў “Как мало сил, чтоб стать их летописцем, Как мало слов, чтоб рассказать о них!” Конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З віншавальнымі словамі да вучняў звярнуліся: - начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі