Навіны
Сустрэча са студэнтамі і маладымі вучонымі
18 лютага 2025 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася сустрэча са студэнтамі факультэта журналістыкі БДУ і маладымі вучонымі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі "ІТ у сучаснай моўнай прасторы: вопыт выкарыстання беларускай мовы пры рабоце з нейрасеткамі”. Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў
Прэзентацыя навукова-папулярнай серыі фальклору
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук прадставілі тры альбомы новай серыі «Фальклорныя скарбы Беларусi». Прэзентацыя адбылася 20 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны». Атмасферу беларускай аўтэнтыкі ўзмацнялі выстава выцінанкі і выступленне фальклорнага гурта «Стажары».
Выступленне на радыё
Як штучны інтэлект можа дапамагчы распазнаваць тэксты старабеларускіх выданняў? Што ўмее беларускамоўны галасавы самавучыцель? Пра гэта ў прамым эфіры «Будзем разам шоу» расказалі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Дар'я Мацеша і Вольга Дзідо. Слухайце Першы нацыянальны канал Беларускага радыё на 106,2 FM (Мінск) або анлайн .
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2025 з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
Віншаванні ад Музычнай капэлы
Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі віншуе з Днём беларускага пісьменства і прапануе вашай увазе прэм’еру твора «Роднае слова» https://youtu.be/dNazFIr723I
СКАРБЫ ШМАТГРАННАЙ МОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ
18 лютага 2025 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальных архіваў рукапіснай спадчыны Мядзельскага імама Алі Адамовіча. Архіў быў адкрыты падчас навуковых экспедыцый супрацоўнікаў сектара ўсходазнаўства Ірыны Сынковой і Міхаіла Тарэлкі. Рукапісную спадчыну Алі Адамовіча вучоным перадалі нашчадкі імама.