Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Лекцыя для студэнтаў-філолагаў

19 лютага 2025 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшла лекцыя для студэнтаў-філолагаў "Фарміраванне лексічнага складу беларускай мовы ва ўмовах міжмоўных кантактаў”, арганізаваная сумесна кафедрай беларускага мовазнаўства і аддзелам славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Падчас сустрэчы супрацоўнікі аддзела славістыкі і тэорыі мовы, сектара этналінгвістыкі і фальклору і сектара ўсходазнаўства расказалі аб асноўных кірунках навуковай дзейнасці

Чытаць падрабязней »
Навіны

Сустрэча з пісьменнікамі

19 лютага 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў фармаце пляцоўкі адкрытых камунікацый, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылася творчая сустрэча акадэмічных вучоных-мовазнаўцаў з беларускімі пісьменнікамі. Прысутнічалі таленавітыя майстры слова: Навум Гальпяровіч, Зіновій Прыгодзіч, Рагнед Малахоўскі, Леанід Крыванос, Уладзімір Мазго, Аляксандр Піскуноў, а таксама першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк

Чытаць падрабязней »
Навіны

Сустрэча са студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

19 лютага 2025 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася сустрэча са студэнтамі і слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. На сустрэчы прысутнічалі таксама загадчык кафедры моўнай камунікацыі гэтай установы А. І. Міцкевіч і метадыст Л. У. Круглік. Перад прысутнымі выступіў дырэктар інстытута І.Л. Капылоў, які расказаў аб гісторыі навуковай

Чытаць падрабязней »
Навіны

Прэзентацыя кнігі ў музеі Якуба Коласа

17 лютага 2025 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі “Беларуская мова ад А да Я”, у якой прынялі ўдзел яе аўтары — Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Наталля Вікенцьеўна Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы, а таксама малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Вераніка Дзмітрыеўна Косціна

Чытаць падрабязней »
Навіны

Прэзентацыя вучэбнага выдання

Супрацоўнікі аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі В. І. Уласевіч і К. Д. Ганчарэнка выступілі на прэзентацыі вучэбнага выдання «Сучасная беларуская мова. Хрэстаматыя: у 2-х ч.” (2022-2024). Мерапрыемства прайшло на філалагічным факультэце БДУ, дзе і быў падрыхтаваны гэты дапаможнік.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Дагавор аб супрацоўніцтве

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, 17 лютага 2025 г. адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА "Гімназія № 22 г. Мінска". Ва ўрачыстай абстаноўцы дагавор падпісалі дырэктар Цэнтра Лакотка Аляксандр Іванавіч і дырэктар гімназіі № 22 Кісель Мікалай Уладзіміравіч. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова