У ліпені у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося грамадскае абмеркаванне работ, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2024 года.
На грамадскае абмеркаванне былі прадстаўлены наступныя праекты: «Оперны спектакль "Дзікае паляванне караля Стаха" ў новай пастаноўцы Вялікага тэатра Беларусі 2021 года» (аўтарскі калектыў: Маторная А. Д., Лісавенка Т. В., Ламановіч М. І., Громаў В. В., Шабеця Д. А., Кеда А. А.) і «Праектаванне і стварэнне гісторыка-культурнага аб'екта «Мемарыяльны комплекс "Ала" ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці» (аўтарскі калектыў: Бельцюкоў В. У., Ганчароў А. М., Заяц І. В., Малахаў В. Ю., Пярвіцкі С. У., Шах С. М.).
Работы, прадстаўленыя на суісканне прэмій, усебакова абмяркоўваліся вучоным саветам і запрошанымі экспертамі.
Загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства А.А. Карпілава выступіла на грамадскім абмеркаванні работ, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь