Вальчук Алена Валер'еўна
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязяў літаратур
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук
Тэл.: +(375) 17 270-28-86
E-mail: avalchuk25@gmail.com
E-mail: avalchuk25@gmail.com
Нарадзілася ў г. Брэсце. У 1999 г. скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
У перыяд з 1999 па 2002 год навучалася ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Купалы”.
Стыпендыят “Funduszu Królowej Jadwigi” (“Фонд каралевы Ядвігі”) (Ягелонскі ўніверсітэт – г. Кракаў, 2011 г.).
Брала ўдзел у еўрапейскай праграме MOST – BELARUS: Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts (2017 г.).
Сфера навуковых зацікаўленняў: кампаратывістыка, імагалогія, вывучэнне беларуска-іспанскіх і беларуска-польскіх культурна-літаратурных узаемасувязей, даследаванне творчасці Янкі Купалы, беларуская літаратура канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
Асноўныя публікацыі:
- Вальчук, А. В. Марыя Канапніцкая і Янка Купала / А. В. Вальчук // Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ – ХХ стст. / Навук. рэд. У. І. Мархель. – Мінск: “Беларуская навука”, 2006. – С. 236–
- Вальчук, А. В. Пярэдадзень рамантызму ў Іспаніі і Беларусі / А. В. Вальчук // Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура ХІХ-ХХ стст. / Ж.С.Шаладонава [і інш.] ; навук. рэд. У. І. Мархель; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - 363 с. – С. 186–
- Вальчук, А. В. Рэцэпцыя рамана М. дэ Сервантэса "Дон Кіхот" у беларускай літаратуры /А. В. Вальчук // Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць / А. В. Вальчук [і інш.] ; навук. рэд. М. У. Мікуліч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. - Мінск: Беларус. навука, 2012. - С. 12-72.
- Вальчук, А. В. Этнакультурныя канцэпты ў беларуска-іспанскім літаратурным дыскурсе // А. В. Вальчук / Паэтыка літаратурных сувязей / У. В. Гніламедаў [і інш.] ; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – С. 113–177.
- Вальчук, А. В. Вобраз Кракава ў беларускай літаратуры / А. В. Вальчук // Прасторава-часавыя вобразы ў славянскім літаратурным дыкурсе / Ж. С. Шаладонава [і інш.] ; навук. рэд. С. С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – С. 12–52