Шаладонава Жанна Сяргееўна
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязяў літаратур
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
E-mail: mikmik43@gmail.com
Нарадзілася 7 жніўня 1970 г. у в. Сідараўка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1987 г. скончыла Краснапольскую сярэднюю школу, у 1992 – аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучылася ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1992–1995).
У 1998 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю “Лёс чалавека, зямлі і бацькаўшчыны ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” (навуковы кіраўнік – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук М. І. Мушынскі).
У 1999 г. атрымлівала стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для маладых вучоных.
У 2003 г. ўганаравана прэміяй прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі, Малдовы за сумеснае даследаванне “Культурна-гістарычныя беларуска-ўкраінскія сувязі: літаратурна-моўны аспект” у складзе беларуска-ўкраінскай творчай групы супрацоўнікаў Інстытута літаратуры НАН Беларусі і Інстытута мовазнаўства НАН Украіны.
У 2019 – 2022 гг. вучылася ў дактарантуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
- Шаладонава, Ж.С. Красы побыту і быцця ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" / Ж.С. Шаладонава. – Мінск.: Беларус. навука, 2002. - 140 с.
- Шаладонава, Ж.С. Духоўныя спектры агню: Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура пачатку ХХ ст. / Ж. С. Шаладонава. - Мінск: Беларус. навука, 2009. - 193 с.
- Шаладонава, Ж. С. Прастора і чалавек: усходнінеславянскія літаратурныя праекцыі / Ж. С. Шаладонава. - Мінск: Беларус. навука, 2023. - 262 с.
- Шаладонава, Ж.С. Якуб Колас і Міхайла Кацюбінскі: тыпалогія творчасці / Ж. С. Шаладонава // Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных узаемасувязей: культурна-гістарычны і літаратуразнаўчы аспекты праблемы ; навук. рэд.: М. А. Тычына, У. І. Мархель. - Мінск: Беларус. навука, 2002. - С. 64-137.
- Шаладонава, Ж. С. Украінскі дыскурс у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя / Ж. С. Шаладонава // Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск, 2022. – С. 147–212.