5 чэрвеня у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося урачыстае адкрыццё выставы “Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі».
З прывітальным словам выступілі генеральны дырэктар Ганна Уладзіміраўна Конанава, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка, загадчык філіяла «Мастацкі музей» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Аляксандр Апанасавіч Багацёнак, вядучы навуковы супрацоўнік Надзея Міхайлаўна Усава, загадчыца аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст. Святлана Васільеўна Кот.
Тэкст з сайта: тг-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Фота з сайта: БелТА. Навіны Беларусі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва