Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адкрыццё выставы «Жыватворныя крыніцы»

21 красавіка 2025 года ў гонар 65-годдзя з дня стварэння дзяржаўнай установы адукацыі "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі" адбылося адкрыццё выставы "Жыватворныя крыніцы" членаў грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці". Падчас адкрыцця працавала дыялогавая пляцоўка "Традыцыі і сучаснасць: развіццё нацыянальна-культурнай прасторы ў сферы навукі і адукацыі".

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася Мароз Т. І., рэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. 

Выступоўцы дыялогавай пляцоўкі — Сахута Я.М.,  вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, беларускі мастацтвазнаўца і этнолаг, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, член Міжнароднай арганізацыі народнай творчасці (IOV); Раманенка Л. Е, прафесар кафедры кіравання і эканомікі адукацыі МДІРА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, член Міжнароднай арганізацыі народнай творчасці (IOV); Хачкова В. Б., начальнік аддзела народнай творчасці дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу "Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур", член праўлення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці; Гоцман А. М., дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 4 г. Мінска", — абмеркавалі пытанні аб узаемасувязі культуры і адукацыі, ролі традыцыйнай культуры ў трансляцыі духоўных каштоўнасцей беларусаў, захаванні гістарычнай памяці, нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь як гаранта ўстойлівага развіцця і рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў, унікальнасці і самабытнасці вопыту стварэння культурна-адукацыйнай прасторы ва ўстановах адукацыі.

Тэкст і фота з сайта: Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі

belБеларуская мова