20 мая супрацоўнікі і аспіранты аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў наведалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з праглядам спектакля «Паўлінка» (гістарычнай пастаноўкі 1944 года).
Гэты спектакль складае частку семінарскага занятку па спецыяльнасці "тэатральнае мастацтва» "Тэатр Янкі Купалы ў гады Вялікай Айчыннай вайны".