Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Перадача «Святло душы»

Вялікая Айчынная вайна агнём і попелам пранізала нашу гісторыю, акрапіла крывёю кожны кавалак беларускай зямлі. У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася выстава "Святло памяці", арганізаваная Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Пятроўскай акадэміяй навук і мастацтваў Расіі і Сербскім манастыром нараджэння Святога Іаанна Хрысціцеля ў Ясенавацы.

У праграме «Святло душы» радыёслухачоў з экспазіцыяй пазнаёміць Барыс Андрэевіч Лазука – загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры.

Тэкст з сайта:  Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

Аўдыёзапіс

belБеларуская мова