Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Віншуем лаўрэатаў міждзяржаўнай прэміі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет па прысуджэнні міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці" аб'явіў лаўрэатаў галоўнай гуманітарнай прэміі СНД за 2023 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МФГС.

Прэмія штогод прысуджаецца прадстаўнікам дзяржаў Садружнасці за найбольш значныя поспехі ў сферы гуманітарнай дзейнасці, якія адпавядаюць узроўню сусветных дасягненняў і садзейнічаюць развіццю як кожнай з дзяржаў — удзельніц СНД, так і Садружнасці ў цэлым.

Лаўрэатамі прэміі "Зоркі Садружнасці" ў намінацыі "За выдатны ўклад і дасягненні ў галіне навукі і адукацыі" стаў аўтарскі калектыў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (Беларусь): Аксана Ванкевіч - старшы навуковы супрацоўнік, Ірына Кандраценя - вядучы навуковы супрацоўнік, Вольга Нікалаева - вядучы навуковы супрацоўнік.

Тэкст з сайта:  БелТА. Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

belБеларуская мова