6 траўня на сходзе прафсаюзнага актыву Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі старшыня Прафкама Алена Паўлава ўрачыста павіншавала сябра прафсаюза Андрэя Трошкіна, які заняў 3 месца ў спаборніцтвах па плаванні сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі, членаў прафсаюза, якія прайшлі 29 красавіка ў Палацы воднага спорту. У заплыве прынялі ўдзел больш за 30 чалавек.
Па выніках спаборніцтваў ад прафсаюзнага камітэта пераможцу быў уручаны дыплом і памятны прыз, а ўсім удзельнікам спартыўнага мерапрыемства выказана вялікая падзяка за актыўную жыццёвую пазіцыю.