21 студзеня 2025 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускай навукі на тэму: "О роли фундаментальных научных исследований белорусских ученых в научно-технологическом развитии страны".
У прэс-мерапрыемстве ад НАН Беларусі прынялі ўдзел: Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Іван Саверчанка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; Валерый Ганчароў, дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі і Ганна Карпенка, вучоны сакратар Савета маладых вучоных НАН Беларусі.
Прэс-канферэнцыя была прысвечана ключавым праектам і дасягненням беларускіх вучоных у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў.
Прадстаўнікі Акадэміі навук абмеркавалі значнасць навуковых даследаванняў у кантэксце сучаснага навукова-тэхналагічнага развіцця краіны і расказалі пра апошнія знакавыя праекты вучоных.